Пенсіянер на «Ладзе» збіў трох жанчын у Гродне, дзве з іх шпіталізаваны.

Наезд на пешаходаў здзейсніў сёння раніцай пажылы кіроўца на аўтамабілі «Лада» ў Гродзенскім мікрараёне Фарты.

Мужчына ехаў на працу да былога калегі, а восьмай гадзіне раніцы ён збочыў па развязцы з вуліцы БЛК на вуліцу Дамброўскага і рухаўся па левай паласе. Справа перад пешаходным пераходам спыніўся мікрааўтобус, каб прапусціць пешаходаў, кіроўца жа «дзявяткі» працягнуў рух.

Машына збіла траіх жанчын, якія пераходзілі зебру. Сярод іх апынуліся два медыцынскія работнікі. Жанчыны ішлі на працу, а замест гэтага шпіталізаваныя з траўмамі галавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?