Кампанія Facebook прадставіла новую функцыю пад назвай Safety Check, якая прызначана для апавяшчэння сяброў і сваякоў у выпадку стыхійнага бедства.

Ідэя стварэння такога інструмента паўстала пасля таго, як у 2011 годзе Японія пацярпела ад землятрусу і цунамі. Тады многія людзі не маглі звязацца са сваякамі, каб супакоіць іх. Менавіта гэтую задачу і выконвае функцыя Safety Check.

Калі сістэма выяўляе, што карыстальнік знаходзіцца паблізу ад стыхійнага бедства, яна выдасе запыт: «Вы ў бяспецы?». Карыстальнік зможа адказаць, што з ім усё добра, націснуўшы кнопку «Я ў бяспецы». Тым самым ён паведаміць сваім сябрам і сваякам, што ім можна не перажываць пра яго стан. Аналагічна, карыстальнік можа даведацца, ці знаходзяцца ў бяспецы яго сябры. Таксама можна праглядзець спіс сяброў, каб даведацца, хто з іх знаходзіцца ў зоне бедства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?