фота з сайта прэзідэнта Украіны

фота з сайта прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў Закон «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей», паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Дакумент № 1680-VII вызначае часовы парадак арганізацыі мясцовага самакіравання, дзейнасці органаў мясцовай улады ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Асноўная мэта — стварэнне ўмоў для больш хуткай нармалізацыі становішча, аднаўлення правапарадку, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, стварэнне ўмоў для вяртання жыхароў да вымушана пакінутых месцаў сталага пражывання, аднаўленне жыццядзейнасці ў населеных пунктах і развіцця гэтых тэрыторый. Таксама аднаўляюцца правы і законныя інтарэсы юрыдычных асоб.

Асобны парадак на названых тэрыторыях уводзіцца Законам часова, на тры гады, з дня ўступлення ў сілу.

Заканадаўства Украіны ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей на перыяд дзеяння такога парадку мясцовага самакіравання дзейнічае з улікам асаблівасцей, вызначаных гэтым дакументам.

Кіраванне ў гарадах, вёсках і пасёлках ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі суполкамі праз органы мясцовага самакіравання ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законамі Украіны.

Паведамляецца, што пазачарговыя выбары дэпутатаў раённых, гарадскіх, раённых ды інш. саветаў, а таксама кіраўнікоў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей прызначаюцца на 7 снежня.

Дакумент таксама вызначае парадак забеспячэння ўзгодненай дзейнасці органаў мясцовага самакіравання гэтых тэрыторый з органамі цэнтральнай выканаўчай улады.

Згодна з Законам, дзяржава гарантуе недапушчэнне крымінальнага пераследу,

прыцягнення да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці і пакарання асоб — удзельнікаў падзей у гэтых раёнах. Для аховы грамадскага парадку ў населеных пунктах асобных раёнаў рашэннем органаў мясцовага самакіравання ствараюцца атрады народнай міліцыі.

Закон уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0