Затрыманы падазраваны ў забойстве мінчанкі, якую шукалі як без вестак зніклую, паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінску Аляксандр Герасімаў.

10 кастрычніка ў Ленінскае РУУС Мінска звярнулася 20-гадовая дзяўчына з заявай аб знікненні маці. 9 кастрычніка каля 16.00 жанчына павінна была накіравацца з працы (вул. Казінца, 88) дадому на праспект Ракасоўскага, але дома так і не з'явілася.

Следчымі падраздзяленнямі ва ўзаемадзеянні з органамі міліцыі быў пачаты комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне месцазнаходжання жанчыны. У пошуку зніклай актыўна ўдзельнічала грамадскасць, партрэты жанчыны былі расклееныя амаль на кожным слупе ў Курасоўшчыне.

У выніку сумесных мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі следчых падраздзяленняў і падраздзяленняў крымінальнага вышуку, устаноўлена, што зніклая жанчына стала ахвярай забойства.

Падазраваны ў здзяйсненні цяжкага злачынства затрыманы, з ім працуюць следчыя. Ён дае прызнальныя паказанні. Знойдзена цела загінулай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0