Прэм'ер-міністр Расіі Мядзведзеў абсалютна адэкватна ацэньваў падзеі ва Украіне, адзначыў Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ.

Лукашэнка адзначыў, што нянавісць да Расіі ва Украіне пачала накаплівацца пасля таго, як Расія пачала накручваць цэны на газ.

У цэлым падзеі ва Украіне Лукашэнка гаварыў амаль гадзіну.

Ён асудзіў парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны насуперак Будапешцкаму мемарандуму.

Ён таксама заклікаў бакі канфлікту спыніць ваенныя дзеянні.

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў віну за падзеі ва Украіне на Віктара Януковіча. «Пры Віктару Фёдаравічу Януковічу была створана такая сістэма кіравання краінай… Не хацелася б яе характарызаваць, але тое, што я ведаю, такая сістэма пабораў, хабараў і карупцыі, якая была проста нясцерпная для народу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?