фота з Twitter прэс-сакратара прэзідэнта Украіны Святаслава Цэголкі

фота з Twitter прэс-сакратара прэзідэнта Украіны Святаслава Цэголкі

Прэзідэнт Украіны з'яўляецца «не занадта аптымістычным» па выніках перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, што адбыліся 17 кастрычніка ў Мілане.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Вернерам Файманам, паведамляе Reuters.

«На жаль, я не занадта аптымістычны», — сказаў ён у пачатку сустрэчы з аўстрыйскім калегам.

Раней аб складанасці і непаразуменні ў ходзе перамоваў паміж украінскім і расійскім лідарамі паведамілі міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

16 кастрычніка ў Мілане адбылася шматбаковая сустрэча з удзелам прэзідэнтаў Парашэнкі і Пуціна. Як паведаміў італьянскі прэм'ер Матэа Рэнцы, Пуцін і Парашэнка з удзелам еўрапейскіх лідараў абмяркоўвалі эфектыўны кантроль агульных межаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?