Большасьць апытаных газэтай «Вечерний Гродно» упэўненыя, што падрыхтаваны МУС сьпіс «нявыязных» беларусаў рабіўся дзеля апазыцыянэраў.
Пытаньне тыдня ў апошнім нумары газэты «Вечерний Гродно» гучыць наступным чынам: «Каго ў новым годзе ня выпусьцяць за мяжу пасьля адмены штампу?». Паводле стану на 16.14 13 сьнежня сымпатыі апытаных разьмеркаваліся наступным чынам:
Апазыцыянэраў — 25 (39.1%)
Алімэнтшчыкаў — 14 (21.9%)
Чыноўнікаў — 11 (17.2%)
Рэцыдывістаў і злодзеяў у законе — 8 (12.5%)
Неплацельшчыкаў крэдытаў — 5 (7.8%)
Парушальнікаў правілаў дарожнага руху — 1 (1.6%)