Інгрэдыенты:

- Бульба - 1 кг
- Тварог - 100 г
- Смятана - 0,5 шклянкі
- Мука - 1 ст.л.
- Цыбуля - 1 шт.
- Кроп - 2 ст.л.
- Алей - 1-2 ст.л.
- Соль

Прыгатаванне:

1. Бульбу пачысціць, зварыць у падсоленай вадзе, затым працерці праз сіта. Тварог расцерці са смятанай і мукой.

2. Цыбулю пачысціць, здрабніць. Кроп вымыць, стрэсці ваду, дробна нарэзаць.

3. Злучыць тварожную масу з працёртай бульбай, цыбуляй і кропам, пасаліць паводле густу, добра перамяшаць.

4. Форму для запякання вышмараваць алеем, выкласці гульбішнік і запякаць у духоўцы, разагрэтай да 200 С, на працягу 20-30 хвілін. Падаваць да стала гарачым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?