Мінэнерга Расіі сцвярджае, што Украіна пагадзілася на цану ў 385 даляраў, Reuters.com

Мінэнерга Расіі сцвярджае, што Украіна пагадзілася на цану ў 385 даляраў, Reuters.com

Канчатковага рашэння па пытанні аб пастаўках расійскага газу ва Украіну на перамовах у Мілане дасягнута не было, заяўляюць украінскія ўлады.

У той жа час расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што ў гэтых адносінах быў дасягнуты пэўны прагрэс.

«Так, сапраўды, мы шмат увагі надалі гэтым пытанням, тут таксама ёсць прагрэс. У чым ён заключаецца? Ён заключаецца ў тым, што мы дамовіліся з украінскімі партнёрамі па ўмовах аднаўлення паставак газу ва Украіну хаця б у зімовы перыяд, ўзгаднілі ўсе параметры гэтай дамоўленасці, пытанне ў касавым разрыве [кампаніі] «Нафтагаз Украіны», - сказаў Пуцін журналістам.

Пры гэтым расійскі прэзідэнт прапанаваў ЕС дапамагчы Украіне расплаціцца па даўгах за газ, заявіўшы таксама, што Расія пастаўляць Украіне газ у доўг ужо не будзе.

Графік пагашэння доўгу

Па словах кіраўніка міністэрства энергетыкі Расіі Аляксандра Новака, Кіеў пагадзіўся на цану ў 385 даляраў за тысячу кубаметраў на зімовы перыяд. Таксама быў узгоднены графік пагашэння доўгу перад Расіяй.

Раней у пятніцу прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ўзгоднены базавыя параметры газавых дамоўленасцяў.

Усяго за дзень адбылося тры сустрэчы расійскага і ўкраінскага лідараў. Акрамя газавых пытанняў абмяркоўвалася сітуацыя ў Данбасе. Абодва бакі выказалі ўпэўненасць у неабходнасці выканання ўсіх пунктаў Мінскага мемарандума аб урэгуляванні крызісу на паўднёвым усходзе краіны.

На папярэдніх трохбаковых міністэрскіх перамовах 26 верасня Расія, Украіна і ЕС абмеркавалі «зімовы план» па пастаўках расійскага газу. Ён прадугледжваў, што Кіеў у гэтым годзе пагасіць 3,1 млрд даляраў доўгу за расійскі газ, а «Газпром» паставіць Украіне за 5 млрд кубаметраў газу пры ўмове перадаплаты па цане 385 даляраў за тысячу кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?