Беларуска Наталля Красоўская, якая ваюе на баку «ДНР», усё яшчэ жывая.

Грамадзянка Беларусі Наталля Красоўская, якая ваявала ў якасці снайперкі на баку тэрарыстаў на ўсходзе Украіны, на мітынгу ў падтрымку так званай «Наваросіі» ў Маскве задалася пытаннем, ці апраўданая смерць баевікоў, якія змагаліся пад сцягам Расейскай Федэрацыі на ўсходзе Украіны.

Словы тэрарысткі падаў у «Твітары» журналіст Андрэй Краснашчокаў.

«Красоўская выступіла на мітынгу. Асноўным у яе прамове стала: ці апраўданая была смерць «апалчэнцаў» на ўсходзе Украіны пад расейскім сцягам?» -- піша журналіст.

У канцы верасня расейскія журналісты паведамілі, што снайперка з Барысава Наталля Красоўская, якая ваявала на баку баявікоў, загінула. Яна нібыта была пахаваная на Савур-Магіле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0