Міністр юстыцыі Вялікабрытаніі Крыс Грэйлінг абвясціў пра планы ўрада ўвесці больш строгае пакаранне для інтэрнэт-троляў — карыстальнікаў, якія публікуюць ў сетцы абразлівыя матэрыялы або пагрозы ў адрас іншых людзей.

Па словах Грэйлінга, тролям будзе пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі — гэта ў чатыры разы больш максімальнага тэрміну, прадугледжанага дзеючым заканадаўствам.

Такое рашэнне было прынята пасля серыі гучных скандалаў, звязаных з абразамі і цкаваннем у сетцы.

У інтэрв'ю газеце Mail on Sunday міністр назваў інтэрнэт-троляў «баязліўцамі, якія атручваюць жыццё грамадству» і заявіў, што «ніхто не пацерпіць такой нянавісці ў асабістых зносінах, таму і ў сацсетках ёй не месца».

«Гэты закон прымаецца для барацьбы з жорсткасцю і дэманструе наша імкненне даць рашучы адпор агрэсіўнаму кібернатоўпу, — сказаў Грэйлінг. — Мы павінны выразна даць зразумець: Калі ты займаешся тролінгам, ты рызыкуеш на два гады загрымець за краты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?