«Швэдры з пагоняй. Падвоеная буйная вязка. Можа быць пад горла. Вязка пачнецца з наступнага тыдня», — напісаў у сваім Фэйсбуку Уладзімір Рамановіч, які раней анансаваў выпуск такіх швэдраў.
Для замоваў падаецца адрас электроннай пошты [email protected]. Тых, хто будзе замаўляць швэдар, просяць абавязкова пазначаць рост, памер аддзення, колер фона, мужчынская ці жаночая мадэль.
Каштаваць швэдар з нацыянальнай імволікай будзе 650 тысяч рублёў перадаплатай. Стваральнікі абяцаюць «дастаўку поштай у любую кропку».
0
0
0
0
0
0