Мінабароны РФ працуе над праектам стварэння некалькіх рэзэрвных армій, паведаміў намеснік старшыні камітэта па абароне Дзяржаўнай думы РФ Франц Клінцэвіч газэце «Известия».

Паводле ягоных словах, службоўцы армій рэзэрву будуць працаваць, але рэгулярна праходзіць вайсковыя зборы і атрымліваць дадатковыя грошы за службу. Рэзэрвісты будуць увесь час служыць у адным і тым жа рэзэрвным вайсковым падраздзяленні, што забяспечыць баявую гатоўнасць, еднасць калектыву і хуткасць мабілізацыі.

У той жа час кіраўнік прэс-службы Мінабароны РФ Уладзімір Анікін сказаў, што ў бліжэйшы час такіх планаў установа не мае.

А вайсковы эксперт, дырэктар Цэнтру аналіза стратэгій і тэхналогій Руслан Пухаў увогуле адзначыў, што рост колькасці добра навучаных вайсковай справе грамадзян, якія пастаянна знаходзяцца за брамамі вайсковых частак, можа быць небяспечным для саміх расійскіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?