Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя паклапаціцца аб сезоннай змене шын, паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.

«З улікам мінулагодняй статыстыкі, калі ў дзень першых асенніх замаразкаў на дарогах адбылася рэкордная колькасць ДТЗ, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам загадзя замяніць на транспартных сродках летнія шыны на зімовыя», - сказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

У ДАІ адзначылі, што змена шын тым больш актуальная, што ў хуткім часе ўступіць у законную сілу ўказ нумар 483,

якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 28 лістапада 2005 года нумар 551 «Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху». «У дакуменце прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай большай за 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т», - нагадалі ва ўпраўленні.

У нашым клімаце, каб адчуваць сябе на дарозе ўпэўнена і бяспечна, аўтамабілям патрэбны абутак па сезоне. Гэта дапаможа скараціць тармазны шлях і значна палепшыць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах слізкай дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?