Увечары пара дзясяткаў маладых людзей выйшлі на Нямігу з расьцяжкай «Путин, Go Home!». Яны трымалі бел‑чырвона‑белы, чырвона‑зялёны, эўразьвязаўскія сьцягі, а таксама сьцягі Менску, скандзіравалі «Путин, Go Home!», «Незалежнасьць!», «Жыве Беларусь!», «Не ‑‑ саюзу з Расеяй!», «Тут вам не Расея» і рвалі партрэты Пуціна.
Празь дзесяць хвілін пасьля пачатку акцыі пад’ехаў аўтазак. Былі затрыманыя 15 чалавек.