Спецыялiсты Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi распрацоўваюць прапановы па ўпарадкаванні сiстэмы ўлiку жылля, што знаходзiцца ва ўласнасцi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Аб гэтым паведамiла начальнiк аддзела жыллёвай палiтыкi ўпраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнбудархiтэктуры Валянцiна Мiцюрыч.

«Фактычна не iснуе сiстэмы ўлiку, што аб’яднала б звесткi аб жылых памяшканнях, якiя належаць грамадзянам у розных населеных пунктах краiны, а не толькi па месцы iх пражывання i пастаноўкi на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых ўмоў, — сказала Валянцiна Мiцюрыч. — Гэта вельмi сур’ёзная праблема. Напрыклад, у Мiнску на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў знаходзiцца немалая колькасць людзей, якiя маюць права на льготны крэдыт. Разам з тым яны валодаюць жыллём у iншых рэгiёнах, яно дасталася iм у спадчыну або набыта. Прымаючы рашэннi аб прадастаўленнi льготных умоў будаўнiцтва кватэр, спецыялiсты нiчога не ведаюць аб гэтай уласнасцi».

Некаторыя мiнчане, у тым лiку шматдзетныя сем’i, будуюць у прыгарадах iндывiдуальныя дамы, аднак прадаўжаюць стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў Мiнску. Па закону прымусова зняць iх з чаргi немагчыма, таму што сталiца — месца iх жыхарства i пастаяннай прапiскi.

«Гэта яшчэ адна значная праблема, таму што некаторым катэгорыям грамадзян дзяржава аказвае падтрымку пры будаўнiцтве кватэр, — адзначыла начальнiк аддзела. — Пабудаваныя iмi ў прыгарадзе дамы часта маюць вялiкую плошчу i служаць крынiцай дадатковага даходу ад прапiскi чужых асобаў. Трэба ствараць механiзм для залiку яго кошту па ацэнцы БРТІ пры разлiку аб’ёму дзяржпадтрымкi».

У апошнiя гады ў беларускую сталiцу i прыгарады пачалi актыўна пераязджаць шматдзетныя сем’i з iншых абласцей краiны. Яны прадавалi сваё жыллё, куплялi за гэтыя грошы невялiкiя адкапакаёвыя кватэры ў Мiнску i Мiнскiм раёне, станавiлiся на ўлiк маючых патрэбу i ў адпаведнасцi з заканадаўствам на працягу года будавалi жыллё на льготных умовах. «Дарэчы, такая сiтуацыя склалася не толькi ў Мiнску, але i ва ўсiх абласных цэнтрах, — адзначыла Валянцiна Мiцюрыч. — Менавiта таму там рэзка павялiчылася колькасць чаргавiкоў. У Мiнску вырашылi гэту праблему, прыняўшы рашэнне аб неабходнасцi пяцiгадовага пражывання ў горадзе як умовы пастаноўкi на ўлiк. Спецыялiсты мiнiстэрства рэкамендавалi прыняць аналагiчныя рашэннi i ў iншых абласных цэнтрах краiны, аднак па нейкiх прычынах гэтага не зрабiлi».

БЕЛТА via «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0