«Савецкія» каўбаса і сасіскі, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю, павінны знікнуць з прылаўкаў крам Літвы. Самі вырабы застануцца, толькі будуць у продажы пад іншай назвай. Кампанія-вытворца вырабаў пад гэтай назвай — Samsonas — плануе мяняць брэнд са снежня.

Уладальнік і прэзідэнт кампаніі Samsonas Альфрэдас Рымідзіс сказаў, што такое рашэнне было прынята з улікам геапалітычнай сітуацыі.

«Прыкладна два гады таму мы правялі даследаванні рынку, якія паказалі, што брэнд «Савецкія» асацыюецца з кампаніяй Samsonas і якасцю.

Мы вырашылі, што ўсе свае тавары можам прапаноўваць пад брэндам Samsonas. Як раз цяпер геапалітычная сітуацыя абавязвае нас і мы адчуваем грамадзянскі абавязак адмовіцца ад слова «савецкі», - сказаў Рымзідзіс.

Па дадзеных кампаніі даследавання рынку Nielsen, прадстаўленым у мінулым годзе, брэнд «Савецкія» займае 8-е месца ў спісе найпапулярнейшых прадуктаў у Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?