«Наша Ніва» датэлефанавалася да старшыні УСК па Мінску Дзмітрыя Канапляніка. Палкоўніка юстыцыі заспелі дома. Але ён не каментуе акалічнасці сваёй справы.

«Уся інфармацыя ёсць на сайце Следчага камітэта. Пакуль гэта ўсё».

Сёння Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што Акруговая пракуратура г. Вільні спыніла дасудовае расследаванне ў адносінах да Канапляніка. 20 кастрычніка ён вярнуўся ў Беларусь.

Дзмітрый Канаплянік быў затрыманы разам з жонкай 21 верасня пры выездзе з Літвы. У яго машыне знайшлі 50 патронаў. Было распачата расследаванне. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў Вільні. Яго жонка вярнулася ў Беларусь два тыдні таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?