Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе БФФ. Дысцыплінарны камітэт УЕФА у лістападзе будзе разглядаць справу аб паводзінах беларускіх заўзятараў на матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2016. У выніку, Беларуская федэрацыя футбола можа атрымаць штраф.

Нагадаем, што падчас гульні з Украінай, якая прайшла 9 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» на стадыёне гучалі шматлікія палітычныя крычалкі. У прыватнасці, беларускія і ўкраінскія заўзятары сумесна выканалі вядомую песню пра Пуціна з прыпевам «ла-ла-ла-ла». Гэта і выклікала незадаволенасць еўрапейскіх футбольных чыноўнікаў.

Дарэчы, Федэрацыя футбола Украіны таксама можа панесці пакаранне за паводзіны сваіх гледачоў падчас гульні, прычым не толькі за «палітычныя спевы», але і за кіданне піратэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?