Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў раскрытыкаваў інтэрнэт, дзе кожны можа «ўзяць і паслухаць казанне якога-небудзь вахабіта», выступіўшы за адключэнне сусветнай сеткі, якая замінае правільна выхоўваць моладзь.

«Быў час, калі я марыў, каб у нас у рэспубліцы запрацаваў інтэрнэт, але зараз я за тое, каб яго адключылі. У кожным доме ёсць інтэрнэт. Любы можа ўзяць і паслухаць казанне якога-небудзь вахабіта. Нават у мяне дома маё дзіця таксама можа натрапіць на якое-небудзь казанне», — панаракаў Кадыраў.

Па словах Кадырава, адключэнне інтэрнэту «ў палітычным, эканамічным і сацыяльным плане вялікі мінус, але мы перасталі б забіваць адзін-аднаго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?