Ваенна-марскія сілы Швецыі пяты дзень вядуць пошук замежнай падводнай лодкі ў водах Стакгольмскага архіпелага, дзе ў пятніцу былі адзначаны прыкметы «замежнай падводнай дзейнасці».

У панядзелак Швецыя закрыла паветраную прастору над часткай Стакгольмскага архіпелага, пацвердзіў Бі-бі-сі на ўмовах ананімнасці крыніца ва ўладных структурах Швецыі.

Раней узброеныя сілы Швецыі перакрылі праліў на поўдні Стакгольмскага архіпелага паміж выспамі Нюнесхамн і Нотаре ў сувязі з прасоўваннем ваенных пошукавых судоў і верталётаў на поўдзень — менавіта ў гэтым кірунку, па дадзеных мясцовых СМІ, перасоўваўся падводны аб'ект.

Таксама цывільным суднам забаронена набліжацца да вайсковых караблёў, якія задзейнічаныя ў пошуках падводнага аб'екта, бліжэй чым на 10 кіламетраў.

У аперацыі па пошуку аб'екта, які мяркуецца, з'яўляецца падводнай лодкай, па дадзеных брытанскай Financial Times, удзельнічаюць сотні шведскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?