Усіх, хто гатовы, хто думае, што гатовы, і асабліва ўсіх, хто шчыра не гатовы перагледзець самыя далікатныя з грамадскіх стасункаў – паміж мужчынамі і жанчынамі, – запрашае кампанія «Будзьма беларусамі!» увечары 23 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ»
У фокусе ўвагі будуць пытанні:
- Што сабой уяўляе паспяховая, самарэалізаваная жанчына ў грамадстве, дзе прыярытэт аддаецца такім традыцыйна мужчынскім якасцям, як сіла, мэтанакіраванасць і ўпартасць?
- Як выглядае штодзённасць «ідэальнай жанчыны» з зададзенымі медыяпрасторай «стандартамі якасці» ў кожнай з яе роляў: маці, жонка, прафесіянал?
- У чым сакрэт трываласці гендарных стэрэатыпаў сярод беларусаў? Якія вобразы «сапраўдных жанчын» і «сапраўдных мужчын» перадаюцца маленькім беларусам ад старэйшых цягам апошніх пакаленняў?
- Як уладам улічваць патрэбы і праблемы жанчын, не даводзячы сітуацыю да гендарнай асіметрыі?
- «Посуд мыюць рукамі!»: што кожны з нас можа зрабіць, каб на побытавым узроўні скараціць гендарныя канфлікты.
У якасці спікераў выступяць:
- Ірына Саламаціна, кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB;
- Аляксандр Куль, дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартовага маркетынгу БК баскетбольнага клуба «ЦМОКІ-Мінск»;
- Усевалад Сцебурака, літаратар, шоўмэн;
- Наталля Гардзіенка, выкладчык, кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар альманаха «Запісы БІНіМ»;
- Ніна Меграбян, міжнародны сертыфікаваны трэнер па коўчынгу, НЛП, бізнес-трэнер.
Мадэратар: Уладзімір Корж, старшыня праўлення Міжнароднага асветніцкага грамадскага аб'яднання «АКТ».
23 кастрычніка 2014 г.
Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).
Уваход вольны.
Пачатак: 19.00.