Змяненне пенсійнага заканадаўства Беларусі ў сувязі з утварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза не плануецца. Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Паводле слоў спецыялістаў, у сувязі з падпісаннем дагавора аб ЕАЭС на парадку дня стаіць пытанне падрыхтоўкі шматбаковага міжнароднага дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне пенсійнага забеспячэння ў рамках гэтага саюза, які прадугледжвае размеркаванне абавязацельстваў дзяржаў па назначэнні і выплаце пенсій за сфарміраваныя на іх тэрыторыі пенсійныя правы.

Цяпер эксперты рыхтуюць праект канцэпцыі гэтага дагавора. У міністэрстве падкрэслілі, што работа па падрыхтоўцы міжнароднага дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне пенсійнага забеспячэння ў ЕАЭС у 2015 годзе выходзіць на першы план.

Што датычыцца іншых краін, то работа па заключэнні дагавораў у галіне пенсійнага забеспячэння вядзецца з Чэхіяй, Эстоніяй і Польшчай. У прыватнасці, у канцы лістапада бягучага года ў Мінску плануецца правядзенне беларуска-польскіх экспертных кансультацый.

Згодна з беларускім заканадаўствам, заключэнне міжнародных дагавораў уключае ў сябе некалькі паслядоўных стадый па фарміраванні зместу міжнароднага дагавора, прыняцці яго тэксту і выказванні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе міжнароднага дагавора. Пры распрацоўцы міжнародных дагавораў у галіне пенсійнага забеспячэння прынцыповымі з'яўляюцца пытанні прызнання ў якасці перыядаў фарміравання пенсійных правоў грамадзян часу іх работы да заключэння дагавора і размеркавання фінансавай адказнасці паміж дзяржавамі - бакамі дагавора за прызнаныя пенсійныя правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?