Дактары ў Іспаніі пацвердзілі, што медсястра Тэрэса Рамэра, якая раней заразілася вірусам Эбола, цяпер цалкам вылечылася ад захворвання.

Кіраўніцтва мадрыдскай бальніцы «Карлас III», дзе медсястра праходзіла лячэнне, заявіла, што аналізы, якія бралі ў пацыенткі чатыры дні запар, паказалі, што віруса ў яе арганізме цяпер няма.

Рамэра даглядала святара Мануэля Гарсія В'еха, які захварэў на ліхаманку Эбола ў Сьера-Леонэ.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што яна таксама заразілася смяротна небяспечным вірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0