Музыканты скарылі журы і публіку творамі на вершы Максіма Багдановіча і сучасных беларускіх паэтаў.

Друі па ліку конкурс «Кампазітары XXI ст.» ладзіўся ў горадзе Калуга (Расія). У ім бралі ўдзел больш за 100 удзельнікаў з розных краінаў свету. Беларусь прадстаўляў дуэт Вячаслава Пяцько (піяніна) і Сяргея Доўгушава (вакал).

«Мы падрыхтавалі праграму на вершы беларускіх паэтаў і па шчырасці зусім не разлічвалі заняць высокія месцы, бо былі пэўныя, што нас не зразумеюць, але выйшла зусім наадварот. Да беларускіх спеваў паставіліся надзвычай прыязна і авацыі былі доўгімі», — распавёў парталу Tuzin.fm Cяргей Доўгушаў, вядомы найперш у якасці лідара гурту Vuraj.

Яны выканалі два творы на вершы Максіма Багдановіча — «Максімава песня» і «Павукі», а таксама некалькі песень на вершы Міколы Вяршыніна і Міколы Шабовіча. Па выніку іх выступ быў адзначаны другім месцам у намінацыі«Кампазіцыя».

Сёння, 22 кастрычніка гурт Vuraj дае вялікі сольны канцэрт у Палацы прафсаюзаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?