Пошукі таямнічай падводнай лодкі ідуць шосты дзень, фота thelocal.se

Пошукі таямнічай падводнай лодкі ідуць шосты дзень, фота thelocal.se

Швецыя зафіксавала актыўнасць яшчэ адной падводнай лодкі ў сваіх тэрытарыяльных водах. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне SVD са спасылкай на прадстаўнікоў узброеных сіл Швецыі.

Шведскія вайскоўцы ўстанавілі кантакт з некалькімі падводнымі аб'ектамі ў тэрытарыяльных водах краіны.

«Я хачу паведаміць, што былі зафіксаваныя два аб'екты, аб якіх паведамілі цывільныя, і гэтыя назіранні дастаткова цікавыя, каб пачаць працу па вывучэнні сітуацыі», — паведаміў адмірал Андэрс Грэнштад.

Ён заявіў, што цяпер у верагодным месцы іх знаходжання сканцэнтраваныя значныя сілы флоту краіны. Падазроныя аб'екты ляжаць на дне, на адлегласці некалькіх сотняў метраў адзін ад аднаго, і не рухаюцца.

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Швецыі Сверкер Горансан паабяцаў прымяніць ваенную сілу, калі будзе знойдзена новая падводная лодка.

«Я не зайздрошчу тым, хто цяпер знаходзіцца там, у нашых тэрытарыяльных водах. І я лічу цалкам мэтазгодным прымяніць ваенную сілу», - заявіў Горансан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?