22 кастрычніка ў рамках справаздачна-выбарчай канферэнцыі Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь новым старшынёй асацыяцыі на безальтэрнатыўнай аснове быў абраны першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Рачкоўскі.

На гэтай пасадзе ён змяніў Яўгена Ворсіна, які ўзначальваў федэрацыю з 2010 года.

Рачкоўскі, які ў 2007—2012 гг. быў старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта, з кастрычніка 2012 гг. — першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?