Міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў лічыць патрэбным забараніць у краіне рэкламу піва. Пра гэта ён паведаміў на пасяджэнні палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі.

Адказваючы на пытанне дэпутата Аксаны Няхайчык, ці не плануецца забараніць у краіне рэкламу піва, бо аб'ёмы яго спажывання, у тым ліку моладдзю, вялікія, а сам напой наносіць не меншы шкоды, чым алкагольныя напоі або тытунёвыя вырабы, кіраўнік ведамства адзначыў, што падтрымлівае гэту ініцыятыву.

«Маё асабістае меркаванне, нам трэба набліжацца ў гэтым плане да Расіі і трэба прызнаць піва алкагольным напоем. Калі мы гэта зробім, мы такім жа чынам можам унесці змены ў заканадаўства аб тым, што гэты напой будзе забаронена рэкламаваць, як іншыя алкагольныя напоі», — адзначыў Валянцін Чаканаў.

Міністр таксама паведаміў, што ў краіне ў гэтым кірунку ўжо зроблена многае. «Мы скарацілі час на рэкламу піва, прымаем значныя меры да парушальнікаў. Але трэба рухацца далей і прапаноўваць, каб рэклама піва была забароненая», - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?