Бронеаўтамабіль КРАЗ «Спартан», які будзе перададзены на ўзбраенне Нацыянальнай гвардыі, даабсталююць украінскім процітанкавым ракетнымі комплексам «Сармат».

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook кіраўнік МУС Арсен Авакаў.

«Добра выглядае! Толькі што прыбыў бронеаўтамабіль КрАЗ «Спартан». Сёння перадамо тэхніку Нацгвардыі. Потым некалькі дзён даабсталявання на заводзе «Прамень» у Кіеве сучасным узбраеннем і ўкраінскім процітанкавым ракетным комплексам «Сармат» з далёкасцю паражэння да 6 км. — І на перадавую», — адзначыў Авакаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0