Амерыканскія і іракскія вайскоўцы пішуць план наземных баявых дзеянняў супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта», якія захапілі кантроль над трацінай тэрыторыі Ірака і Сірыі, піша сайт washingtonpost.com са спасылкай на крыніцу.

 

Бамбёжкі ісламістаў — баявы дэбют стэлс-знішчальнікаў F-22 Raptor

Чакаецца, што наступ будзе доўгім і метадычным, і распачнецца не раней чым праз некалькі месяцаў. Іракскія сілы бяспекі з магчымым удзелам амерыканскіх дарадцаў будуць намагацца татальна знішчаць баевікоў і іх падполле ў вызваленых раёнах перад тым, каб пачынаць захоп новых.

Жанчына з сіл курдскай самаабароны падчас трэніроўкі.

Жанчына з сіл курдскай самаабароны падчас трэніроўкі.

У жніўні ЗША і кааліцыя іх хаўруснікаў пачалі авіяцыйныя ўдары па «Ісламскай дзяржаве». У апошнія тыдні ўвага канцэнтравалася на абароне горада Кобані, дзе сірыйскія курды зацята абараняюцца ад ісламістаў.

Ісламіст забівае палонных.

Ісламіст забівае палонных.

У той ж час унутры Ірака амерыканцы намагаюцца спрыяць нацыянальнай кансалідацыі шыітаў, сунітаў і курдаў супраць ісламістаў, што будзе неабходным падмуркам любых паспяховых акцый іракскіх узброеных сіл. Паводле меркавання Пентагона, у лепшым выпадку толькі каля паловы іракскіх армейскіх падраздзяленняў здольныя эфектыўна змагацца з баевікамі цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?