У 2014 годзе на будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі прадугледжана выдзеліць у агульнай складанасці 700 млрд рублёў, паведаміў 22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Яўген Ракала. 

Паводле яго слоў, прадугледжаны як бюджэтныя сродкі, так і крэдытныя рэсурсы. 

«Праца ідзе ў планавым парадку. Урадам зацверджаны план-графік уводу ўчасткаў другой МКАД. Калі ніякіх іншых фактараў не будзе, то мы павінны пабудаваць гэтую дарогу своечасова», — адзначыў Ракала. 

МКАД-2 узводзяць па параметрах першай катэгорыі, яна практычна нічым не будзе адрознівацца ад ужо прынятых у эксплуатацыю і тых магістраляў, якія мадэрнізуюцца, у напрамку да абласных цэнтраў. Прадугледжаны чатырохпалосны рух, па дзве паласы ў кожным напрамку, асвятленне асобных участкаў, двухбаковая бар'ерная агароджа з раздзяляльнай паласой, шумаахоўныя экраны блізу жылых забудоў. 

Агульная працягласць складзе прыблізна 160 кіламетраў, з іх 85 — новыя ўчасткі. 

Будаўніцтва і рэканструкцыя пройдуць у два этапы. На першым плануецца ўзвядзенне ўчастку працягласцю прыблізна 46 км, які звяжа паміж сабой віцебскую і гродзенскую шашу. Гэтыя работы мяркуецца завяршыць да 1 студзеня 2016 года. На другім этапе будзе пабудаваны ўчастак, які звязвае гродзенскі напрамак з брэсцкім, тэрмін завяршэння работ — 1 студзеня 2017 года. 

Новыя ўчасткі МКАД-2 будуць у цэментабетонным выкананні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?