Беларусь, якая называе сябе стратэгічным партнёрам Расеі на захадзе, гатова падтрымаць Маскву ў пытаньні заплянаванага разьмяшчэньня ў Эўропе элемэнтаў сыстэмы ПРА ЗША, заяўляе беларускае кіраўніцтва.

«Беларусь гатова адыграць сваю ролю ў пытаньні меркаванага разьмяшчэньня элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША», — сказаў беларускі лідэр, адчыняючы паседжаньне Найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ў Менску.

Расея неаднаразова выказвала заклапочанасьць адносна плянаў ЗША разьмясьціць у Польшчы і Чэхіі элемэнты супрацьракетнай абароны.

Лукашэнка таксама паабяцаў цесна каардынаваць свае дзеяньні з расейскім бокам па адаптацыі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, мараторый на выкананьне якога Расея ўвяла 12 сьнежня.

Прэзыдэнт Беларусі таксама заявіў, што Беларусь разглядае Расею "ў якасьці свайго галоўнага страэгічнага партнёра".

naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0