на фота: Мядзведзеў, Валодзін, Пуцін, ria.ru

на фота: Мядзведзеў, Валодзін, Пуцін, ria.ru

Першы намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Вячаслаў Валодзін распавёў экспертам на «Валдайскім форуме», што без прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Расіі няма будучыні.

«Няма Пуціна — няма Расіі сёння», - заявіў Валодзін на 11-м пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай», які праходзіць у Сочы.

Акрамя таго, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта распавядаў на форуме, што трэба лічыць «глыбокай памылкай» думкі пра раскол Расіі антырасійскімі санкцыямі. Валодзін перакананы, што «атакі на Пуціна — гэта атакі на Расію».

Сам Уладзімір Пуцін выступіць на «Валдаі» 24 кастрычніка.

Пуцін кожны год праводзіць сустрэчы з удзельнікамі дыскусійнага клуба «Валдай» з 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?