Чакаецца, што выдаткі Фінляндыі на закуп новых знішчальнікаў замест F/A-18 Hornet дасягнуць 6 млрд еўра, паведаміў сайт janes.com.

Пара фінскіх F-18C Hornet.

Пара фінскіх F-18C Hornet.

У пачатку кастрычніка Міністэрства абароны краіны арганізавала працоўную групу па разглядзе патэнцыйных кандыдатаў на пастаўку новых машын. Не выключана таксама, што закупленыя ў 1995 годзе «Шэршні» будуць мадэрнізаваныя.

Цяпер фінскія паветраныя сілы маюць 62 знішчальнікі F/A-18 Hornet. Гэта разлічаныя на двух лётчыкаў шматмэтавыя звышгукавыя машыны, распрацаваныя ў 1970-х гадах для авіяцыі флоту і марской пяхоты ЗША. На іх базе быў створаны знішчальнік F/A-18 Super Hornet.

Многія іншыя дзяржавы нашага рэгіёна, як і Фінляндыя, заклапочаныя палітыкай Расеі адносна суседзяў, у 2014 годзе распачалі новыя праграмы рэарганізацыі і пераўзбраення сваіх армій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?