У першым квартале 2008 году цана расейскага газу для Беларусі складзе 119 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва «РІА Новості» са спасылкай на крыніцу ў “Газпроме”.

Паводле неназванага прадстаўніка «Газпрому», насамрэч захоўваецца льготны рэжым паставак энэрганосьбітаў у Беларусь, паколькі сама Расея будзе вымушаная ў першай палове 2008 году набываць туркменскі газ па цане 130 даляраў за тысячу кубамэтраў (уласна расейскага газу не стае для выкананьня заключаных кантрактаў). Цана газу для Беларусі застаецца самай нізкай сярод краінаў СНД.

Аглядальнікі зьвязваюць такую цану з вынікамі перамоваў Пуціна з Лукашэнкам. Выказваецца думка, што была дасягнутая негалосная дамоўленасьць і што ўзамен Расея чакае ад Беларусі перадачы пад расейскі кантроль новай порцыі прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?