Жыхарам Дубая прапануюць выйграць залаты злітак за адмову ад асабістага транспарту на карысць грамадскага.

Транспартныя ўлады эмірата гатовыя падарыць 4 кілаграмы чыстага золата ў рамках святкавання Дня грамадскага транспарту, 1 лістапада, паведамляе сайт Gulf News. Такім чынам чыноўнікі спрабуюць матываваць людзей адмовіцца ад выкарыстання асабістых аўтамабіляў.

Залаты злітак і іншыя падарункі будуць разыгрывацца ў латарэю на працягу тыдня. У грашовым эквіваленце кошт каштоўных прызоў складзе 1 млн дырхамаў ($272 тысячы).

Прэтэндаваць на падарункі змогуць толькі ўладальнікі дубайскіх праязных.

У святкаванні прыме ўдзел легендарны баскетбаліст Карым Абдул-Джабар. Ён наведае баскетбольны матч, які правядуць побач з аўтобусным прыпынкам. Пераможца турніру па стрытболе атрымае 10 тысяч дырхамаў ($2700).

Дубай з'яўляецца адным з самых насычаных аўтатранспартам гарадоў свету: на кожную сям'ю ў сярэднім прыпадае па 2,3 аўтамабіля.

Пры гэтым усяго 13% грамадзян карыстаюцца грамадскім транспартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?