25 кастрычніка ў Нью-Ёрку у Міжнародным Доме Маракоў на Манхэтане падчас пасяджэння БАЗ «Пагоня» адбылася прэзэнтацыя чарговага, восьмага па ліку, выпуску літаратурнага штогодніка — альманаха «Беларус».

Мерапрыемства сабрала больш за 50 чалавек.

Выдавец і галоўны рэдактар Марат Клакоцкі расказаў пра гісторыю выдання.

Вядучы Сяржук Сокалаў-Воюш даваў слова аўтарам альманаха: Віталю Зайку, Эмігідыюшу Рыжаму, Марыне Кражовай, Валянціне Якімовіч, а тыя чыталі свае творы і дзяліліся творчымі планамі.

У 55-ю гадавіну Анатоля Сыса Валянціна Якімовіч чытала найбольш папулярныя і любімыя вершы паэта.

Відэа прэзентацыі

 

Выступ Віталя Зайкі

Выступ Валянціны Якімовіч

Валянціна Якімовіч чытае верш А.Сыса «У гэтай краіне не маю я дому»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?