Reuters.com

Reuters.com

Францыя трапіла ў складаную сітуацыю з вялікай расійскай замовай на пабудову двух дэсантных верталётаносцаў тыпу «Містраль».

«Містраль» францускага флоту ў разрэзе

«Містраль» францускага флоту ў разрэзе

З аднаго боку на фоне расійска-ўкраінскага канфлікту супраць перадачы «Містраляў» выступаюць многія яе саюзнікі, у прыватнасці Польшча і краіны Балтыі.

З іншага боку ўрад Францыі хоча падтрымаць уласны вайскова-прамысловы комплекс, і прадэманстраваць сваю надзейнасць як пастаўшчыка зброі. Для сацыялістаў пры ўладзе таксама важна, што замежныя вайсковыя замовы забяспечваюць французам каля 50 000 працоўных месцаў.

На гэтым тле эксперты часопіса Foreign Policy прапанавалі кампраміс — караблі будуць дабудаваныя, але здадзеныя ў лізінг для фармавання агульнаеўрапейскай амфібійнай групоўкі, якая б магла выконваць і гуманітарныя, і вайсковыя задачы па ўсім свеце.

Пабудова «Містраля»

Пабудова «Містраля»

«Містралі» ў ЕС маглі б выкарыстоўвацца і як баявыя дэсантныя караблі-верталётаносцы, і як мабільныя марскія шпіталі, і для эвакуацыі мірнага насельніцтва з канфліктных зонаў. Яны маглі б змагацца з пірацтвам і з марской кантрабандай наркотыкаў, і з нелегальнай міграцыяй.

Эксперты прызнаюць складанасць дасягнення такой дамоўленасці для французскіх дыпламатаў, але адзначаюць, што гэта магло б забяспечыць і сацыяльна-эканамічныя патрэбы Францыі, і падтрымаць вайсковыя магчымасці і прэстыж ЕС.

Універсальныя дэсантныя караблі тыпу «Містраль» могуць прымаць на борт да 450 чалавек дэсанту (на кароткі час - да 900 чалавек), 16 верталётаў. Папярэднім вайсковым караблём, які пабудавалі французы для Расіі, быў крэйсер «Адмірал Макараў» — у 1908 годзе.

Кантракт на «Містралі» прадугледжвае, што два караблі будуць пабудаваныя ў Францыі, яшчэ два пасля перадачы тэхнічнай дакументацыі — у РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?