Але чаму гэта робіцца, на самой чыгунцы не ведаюць.

У сацыяльных сетках з'явіліся фотаздымкі квіткоў у беларускія цягнікі, дзе пазначана «Час адпраўлення і прыбыцця маскоўскі». Нагадаем, што ў ноч з 26 на 27 кастрычніка Расія перайшла на зімовы час і маскоўскі час зраўняўся з мінскім. 

У прэс-службе Беларускай чыгункі пра такія новаўвядзенні не чулі і выказалі меркаванне: 

Прэс-служба: «Можа быць, гаворка ідзе пра тыя цягнікі, якія курсуюць у Расію. Тады гэта лагічна, пагадзіцеся, што час прыбыцця расійскі».

Аднак беларускіх пасажыраў абурае, што маскоўскі час пазначаны на цягніках, якія ходзяць толькі па Беларусі — у прыватнасці на цягніках міжрэгіянальных ліній. 

У даведцы Мінскага чыгуначнага вакзала пытанню здзіўляюцца, але таксама не могуць адказаць, чаму ў квітках пазначаны маскоўскі час: 

Даведка: «Гэта ж па Беларусі! Калі там хаця б Масква была ўказаная… Чаму там так час указаны, мы не ведаем… Там мяняўся час, але ж гэта не ў нас…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?