7 лістапада Беларуская чыгунка адкрые рух пасажырскіх цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск — у гэты дзень сучасны дызель-цягнік ДП3 здзейсніць у аэрапорт два рэйсы (час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 16.30 і 20.25).

З 8 лістапада па гэтым маршруце ў тэставым рэжыме будуць штодня курсіраваць 5 пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў ДП3. Першы цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў аэрапорт у 5.35, апошні — у 20.25, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Расклад цягнікоў: 

з Мінска-Пасажырскага — 05:35, 08:45, 12:20, 16:30, 20:25.

з Нацыянальнага аэрапорта Мінск — 07:30, 11:05, 14:35, 18:30, 22:25.

Падчас руху прадугледжаны адзін прыпынак — у Смалявічах.

Гэтая станцыя стане своеасаблівым перасадачным вузлом для пасажыраў, якія едуць у Нацыянальны аэрапорт з іншых напрамкаў — з Оршы, Віцебска, Магілёва, Барысава, а таксама раённых цэнтраў, размешчаных на маршруце следавання рэгіянальных цягнікоў бізнес-класа Мінск — Орша — Мінск.

Цана квітка ад Смалявічаў да прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт Мінск» складзе 14 600 рублёў (поўны квіток з Мінска — 25 тыс.).

Графік руху цягнікоў у зносінах з Нацыянальным аэрапортам распрацаваны з улікам раскладу авіярэйсаў, тэхналогіі праходжання пасажырамі ўсіх неабходных працэдур у аэрапорце, а таксама часам прыбыцця цягнікоў паміж абласнымі цэнтрамі і Мінскам, паведамляюць у прэс-службе.

Праезд непасрэдна да аэрапорта будзе ўключаць у сябе перавозку на аўтобусе ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт Мінск. Агульны час у шляху з улікам перасадкі складзе каля 70 хвілінаў, з іх 55—56 хвілін зойме пераезд на цягніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0