На выбарах у Вярхоўную Раду ўкраінцы ў беларускай сталіцы прагаласавалі так жа, як і іх суайчыннікі на радзіме.

Усяго ў нядзелю на ўчастак ва украінскім пасольстве прыйшлі 268 чалавек. Большасць з іх падтрымала партыю дзеючага прэзідэнта Украіны. За «Блок Пятра Парашэнкі» аддалі свае галасы 78 чалавек. 56 выбаршчыкаў падтрымалі «Народны фронт» Турчынава і Яцанюка, 36 – «Самапомач», якую ўзначаліў мэр Львова Андрэй Садовы.

Нагадаем, што, згодна з дадзенымі экзіт-полаў, ва Украіне галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам: «Блок Пятра Парашэнкі» набраў каля 23%, «Народны фронт» — 21%, «Самапомач»— 13,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?