Электаральны рэйтынг прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўпершыню з пачатку 2014 рэзка знізіўся — адразу на восем пунктаў, вынікае з даследавання сацыёлагаў «Левада-цэнтра».

У жніўні 2014 рэйтынг Пуціна дасягнуў лакальнага піку — 57%, але ўжо праз месяц, у верасні, гэты паказчык апусціўся да 49%. Гэта прыкладна адпавядае красавіцкім рэйтынгам. Для параўнання ў студзені 2014 года, гэта значыць да змены ўлады ва Украіне, рэйтынг Уладзімір Пуціна складаў 29%.

Варта адзначыць, што гэта рэйтынгі з разліку «ад усіх», уключаючы тых, хто не вызначыўся.

У пераразліку на тых, хто дакладна вызначыўся з выбарам, рэйтынг Пуціна знізіўся толькі з 87% да 81%.

Дарэчы, моцна скарацілася і колькасць тых, хто вызначыўся: у жніўні такіх было роўна дзве траціны, да верасня іх стала ўжо 59%. Для параўнання ў студзені паказчык складаў 45%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?