fifa.com

fifa.com

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) на сваім афіцыйным сайце апублікавала спіс прэтэндэнтаў на прэмію «Залаты мяч» найлепшаму гульцу свету па выніках 2014 года.

У шорт-ліст увайшлі 23 гульцы. Найбольшае прадстаўніцтва маюць нямецкая «Баварыя» і іспанскі «Рэал» — па шэсць футбалістаў. Сярод нацыянальных камандаў лідзіруе Германія, якая таксама прадстаўлена шасцю гульцамі.

Спіс кандыдатаў выглядае наступным чынам:

Бастыян Швайнштайгер, Марыа Гетцэ, Філіп Лам, Томас Мюлер, Мануэль Ноер (усе — Германія, «Баварыя»), Ар'ен Робен (Галандыя, «Баварыя»),

Гарэт Бэйл (Уэльс, «Рэал»), Карым Бензема (Францыя, «Рэал»), Крыштыяну Раналду (Партугалія, «Рэал»), Тоні Кроос (Германія, «Рэал»), Серхіа Рамас (Іспанія, «Рэал»), Хамес Радрыгес (Калумбія, «Рэал»),

Дыега Коста (Іспанія, «Чэлсі»), Цібо Куртуа (Бельгія, «Чэлсі»), Эдэн Азар (Бельгія, «Чэлсі»),

Анхель дзі Марыя (Аргенціна, «Манчэстар Юнайтэд»), Златан Ібрагімавіч (Швецыя, ПСЖ), Яя Турэ (Кот-д'Івуар, «Манчэстар Сіці»), Поль Пагба (Францыя, «Ювентус»),

Ліянэль Месі (Аргенціна, «Барселона»), Неймар (Бразілія, «Барселона»), Хаўер Маскерана (Аргенціна, «Барселона»), Андрэс Ін'еста (Іспанія, «Барселона»).

Спіс з трох фіналістаў будзе названы 1 снежня. Імя лаўрэата стане вядома на цырымоніі ў Цюрыху 12 студзені 2015.

Дзейным уладальнікам прыза з'яўляецца нападаючы «Рэала» Крыштыяну Раналду. З 2010 па 2012 пераможцам быў форвард «Барселоны» Ліянэль Месі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0