Дзіця правалілася пад лёд у затопленым кар'еры ў жылым мікрараёне Брылевічы, піша Tut.by са спасылкай на СТБ.

Пустка недалёка ад вуліцы Каралінскай цалкам зрыта кар'ерамі. Вонкава яны чымсьці нагадваюць невялікія азёры. Побач няма зусім ніякіх агароджаў, таму рэгулярна тут гуляюць дзясятак хлопчыкаў і дзяўчынак.

Тры хлопчыкі-другакласнікі вырашылі выпрабаваць на трываласць тонкі лёд. Адзін з іх апынуўся ў халоднай вадзе.

На дапамогу прыйшоў выпадковы прахожы. Ён выцягнуў дзіця, але было ўжо позна.

У бальніцы хуткай дапамогі хлопчык памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0