На поўдні амерыканскага штата Айдаха знойдзены фрагменты шкілета маманта. Паводле ацэнак экспертаў, ім больш за 70 тысяч гадоў. На момант смерці маманту было каля 16 гадоў.

Астанкі былі выкапаныя студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта Айдаха і перададзеныя ў Музей натуральнай гісторыі.

Далейшыя раскопкі адкладзеныя да наступнага лета з-за разліву найбліжэйшага вадаёма, паведамляе Асашыэйтэд прэс. На думку экспертаў, у гэтым месцы можа залягаць паўнавартасны шкілет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?