Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй затрымалі групу цыганоў, якія падазраюцца ў выкраданні людзей і іх незаконнай працоўнай эксплуатацыі.

Па звестках аператыўнікаў, падазраваныя дзейнічалі ад Волагды да Магнітагорска.

Пад рознымі прычынамі (як правіла, ахвяр напойвалі алкаголем) яны прывозілі расіян у Беларусь. Тут пад пагрозай фізічнага гвалту прымушалі іх прадаваць планшэты на стаянках машын і ў іншых месцах Мінска і Мінскага раёна.

Цяпер высвятляецца паходжанне гаджэтаў.

«Цяпер затрыманы 9 чалавек: як расіяне, так і грамадзяне нашай краіны. Усе яны — цыганы, — адзначылі ў ГУБАЗК МУС. — Выяўлена чацвёра пацярпелых. Умовы іх пражывання можна назваць недапушчальнымі, а працу — рабскай, бо працавалі фактычна за ежу».

Напрацоўкі аператыўнікі перадалі ў Следчы камітэт.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?