Міністэрства сельскай гаспадаркі Грузіі абвергнула распаўсюджаную інфармацыю пра тое, што беларуская вэтэрынарная служба забараніла ўвоз грузінскіх цытрусавых.

Экспарт грузінскіх цытрусаў у Беларусь часова быў прыпынены з‑за правядзеньня няпоўных дэзынфэкцыйных прац на мяжы Беларусі ў сувязі з пагрозай распаўсюджваньня хваробы Мантгомэры.

Аднак, як патлумачылі ў міністэрстве, пасьля лістападаўскага візыту міністра сельскай гаспадаркі Пэтрэ Цыскарышвілі ў Беларусь гэтае пытаньне было вырашана.

Тренд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0