У вёсцы Стрыеўка Гродзенскага раёна пенсіянер скончыў жыццё самагубствам пасля сваркі з жонкай. 

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 27 кастрычніка ў вёсцы Стрыеўка здарыўся выбух у адным з дамоў, у выніку чаго ён часткова разбурыўся. На месца выехалі адпаведныя службы, якія знайшлі ўнутры будынка труп гаспадара жылля — пенсіянера 1932 года нараджэння. Мужчына вісеў у пятлі. 

Паводле версіі праваахоўнікаў, да гэтага пенсіянер пасварыўся з жонкай, зачыніўся ў доме і пасля паквітаўся з жыццём, папярэдне адкрыўшы газавы балон. Узгаранне адбылося ад загадзя падпаленага адзення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?