11 лістапада ў Менску стартуюць новыя «Курсы Ды-джэяў Адраджэння». Дванаццаць двухгадзінных заняткаў штотыдня, па аўторках — гэта праграма для моладзі, якая пакліканая рыхтаваць грамадзкіх лідэраў у галіне актыўнай беларусізацыі (канцэрты, вечарыны, шоў, віктарыны і г. д.)

Курсы «Ды-джэяў Адраджэння» ўключаюць:

- Тэсты на беларускі IQ
- Асабісты рэйтынг і выпрабаванні на кожным занятку
- Псіхалагічнае арыентаванне
- Правілы: як захапляць людзей
- Сеціва, радыё, тэлевізія
- Шоў Беларушчыны
- «Высадка з парашутам» у глыбінцы
- Вынік - сертыфікат і перспектывы уласных праектаў

За ўсю гісторыю курсаў з 1999 г. (дзевяць выпускаў) было падрыхтавана каля 100 адмыслоўцаў «беларускага духоўнага спецназу», якія складаюць «Ордэн Ды-джэяў Адраджэння». Сярод іх — кіраўнікі Маладога Фронту Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, лідары «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і «Альтэрнатывы» Алег Корбан, пераможца міжнароднай алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, адзін з кіраўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, сакратар Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай Тамашэвіч, міжнароднік Сяржук Лісічонак, грамадзкія «зоркі» Андрэй Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская, Наталля Васілевіч, Кірыла Шык, журналісты Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч…

Вядоўца — Павел Севярынец

Пачынаючы з 11 лістапада — кожны аўторак, 18.00.

Адрас — Менск, Чарнышэўскага, 3. Тэлефон — 8029 5160861 ( Павел)

Увага: бясплатна!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?