«Стратэгія правільная — апора на авіяцыю і мясцовыя наземныя сілы, але тых сродкаў, якія выкарыстоўваюцца супраць «Ісламскай дзяржавы ў Іраке і Леванце», недастаткова», — адзначыў у інтэрв'ю Defence News падпалкоўнік арміі ЗША ў адстаўцы Джон Нэгл, удзельнік вайны ў Іраку і аўтарытэтны эксперт у сфэры антытэрарыстычных дзеянняў.

Іракскія курды, якія ваююць супраць ісламістаў.

Іракскія курды, якія ваююць супраць ісламістаў.

Актыўнасць авіяўдараў павінна быць куды большай, у кожным іракскім і курдскім батальёне мусяць быць амерыканскія інструктары і дарадцы, кажа Нэгл.

«Мы яшчэ не пачалі ваяваць. Час пачынаць», — лічыць ён, звяртаючы ўвагу на фактар часу, які вельмі важны ў вайне з падпольнымі і нерэгулярнымі фармаваннямі.

Цяжкасці з трэніроўкай новых жаўнераў у Афганістане.

Джон Нэгл быў танкавым камандзірам падчас першай вайны ў Іраку, аднак пасля таго, як Амерыка прадэманстравала сваю моц супраць звычайнай арміі Ірака, ён папярэдзіў, што ў будучым асноўнымі пагрозамі стануць нерэгулярныя фармаванні, тэрарыстычныя групоўкі і іншыя асіметрычныя пагрозы. ЗША прыйдзецца есці суп лыжкай, алегарычна пісаў Нэгл.

Ён удзельнічаў і ў другой вайне супраць Ірака, пасля чаго далучыўся да створанай камандуючым генералам Дэвідам Петрэасам групы аналітыкаў, якія распрацоўвалі стратэгію знішчэння тэрарыстычнага падполля ў Іраке і Афганістане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?